Азоту не хапае, магчыма. Не значыць, што ў акве не хапае, не хапае гэтым новапасаджаным расьлінам. Рабіць - нічога, даць акліматызавацца самастойна. Ну, калі ёсьць тэсты на нітраты, то зрабіць, і, калі акажацца па нулях (будзем думаць, што аміяк і нітрыты таксама па нулях), дадаць да 10-20 мг/л.
Наконт фона: справа густу, канешне, але не забываем, што адвольны каляровы (і асабліва чорны) фон паглынае сьвятло, што пакідае акварыўм, у той час, калі белы фон вяртае яго назад. Адназначна, ў дастаткова зарослым траўніку, дзе задняй сьценкі амаль ужо і ня бачна, фон павінен быць белым.