Автор Тема: Вугаль пры запуску акварыўма  (Прочитано 7306 раз)

0 Пользователей и 2 Гостей просматривают эту тему.

Віталь

  • Гость
Вугаль пры запуску акварыўма
« : 12 Июнь 2009, 10:00:54 »
Пры запуску новага акварыўма выхад на біялагічную раўнавагу адбываецца прыблізна так. Гідрабіёнты ў працэсе жыцьцядзейнасьці выдзяляюць у ваду мачавіну і аміяк. Мачавіна разлагаецца сьпецыяльнымі бактэрыямі да аміяку. Аміяк (NH3) - сьпецыяльнымі бактэрыямі да нітрытаў (N02-), апошнія сьпецыяльнымі бактэрыямі - да нітратаў (N03-). Будзем зыходзіць з таго, што усіх тыпаў бактэрый у сьвежым аквасе - рэшткавыя канцэнтрацыі. З вышэйназваных рэчываў толькі мачавіна і нітраты ўмоўна бясьпечныя для гідрабіёнтаў. Канцэнтрацыя астатніх павінна быць невысокай напрацягу ўсяго перыяду запуску (па скрайняй меры, у перыяды, калі яна высокая, у акварыўме не павінна быць гідрабіёнтаў адчувальных да іх). Пазьней (зараз проста няма часу) я пакажу, што ў большасьці выпадкаў наяўнасьць актываванага вугля ў фільтры ў перыяд старту азотнага цыклу - з'ява шкодная, бо замаруджвае працэс прыходу да раўнавагі.

Запрашаю да дыскусіі.
« Последнее редактирование: 12 Июнь 2009, 10:02:39 от Вітáль »

observer

  • Гость
Re: Вугаль пры запуску акварыўма
« Ответ #1 : 12 Июнь 2009, 10:52:42 »
Знаком с примером использования цеолита (из кошачьего туалета:)) - также адсорбент - при форсированном перезапуске цихлидника. 

Все прошло гладко, причем так как это был перезапуск, после неудачного первого запуска (мор рыбы) могу сказать, что вывод мочевины и аммиака при помощи адсорбентов здорово все сглаживал... Адсорбенты, по идее, постепенно отдают то что забрали, и делают запуск более гладким, с меньшими скачками аммиака и нитритов...


Белорусский клуб аквариумистов

Re: Вугаль пры запуску акварыўма
« Ответ #1 : 12 Июнь 2009, 10:52:42 »

Віталь

  • Гость
Re: Вугаль пры запуску акварыўма
« Ответ #2 : 12 Июнь 2009, 12:15:04 »
Вадзім, я тут планую разважаць аб "правільным" запуску, г. зн. без фарсаванага зарыбленьня і мора рыбы. А тое, што ты пішаш, верна, безумоўна...
« Последнее редактирование: 15 Июнь 2009, 13:15:33 от Вітáль »

Віталь

  • Гость
Re: Вугаль пры запуску акварыўма
« Ответ #3 : 13 Июнь 2009, 22:33:07 »
Ітак, дадаючы вугаль у сьвежазапушчаны аквас мы гэтым самым абядняем яго на прадмет азоту (апроч іншага). Гэта значыць, што бактэрыі, якія павінны размножыцца і зрабіць акварыўм зрэлым будуць на галодным пайку, а калі мы іх сьпецыяльна запусьцілі, то яны спачатку пяройдуць у стан цыст пакою, а затым проста памруць. Вугаль захопленыя рэчывы не вяртае ў аквас. Максімум, что адбываецца, гэта забіваюцца нанапоры і вугаль перастае паглынаць, альбо можа нешта выпусьціць у ваду замест нечага нанава захопленага. Рэчывы, захопленыя сіламі Ван-дер-Ваальса ў нанапоры актываванага вугля, бактэрыям недаступны, бо маюць памеры значна меншыя, чым самая маленькая бактэрыя. Усё, што могуць зрабіць бактэрыя, гэта забіць сабою нанапоры і недапусьціць туды рэчывы, але для гэтага бактэрыям трэба размножыцца, але як, калі ежы няма? Вугаль варта класьці ў фільтар толькі тады, калі запуск ўжо пайшоў няправільна, калі напусьцілі рыбы ў нясьпелы аквас, накармілі, і яны пачалі паказваць прызнакі аміячнага атручваньня. У правільным рэжыме наадварот трэба даць канцэнтрацыі аміяку вырасьці максімальна (да таго, як запушчаны рыбы), тады калі ежы будзе шмат, бактэрыі размножацца і будуць гатовыя прымаць новыя порцыі аміяка. Можа ўзьнікнуць пытаньне, а як жа аміяк вырасьце, калі не будзе рыб? А мы яго туды самі дададзім... а не адбярэм і тое, што ёсьць, актываваным вуглём.

У прынцыпе, расьліны, што пайшлі ў рост, у плане азоту выконваюць аналагічную вуглю функцыю - адбіраюць азот у бактэрый (і я, навогул, лічу, што у траўніках аміяк/нітрыты - па нулях зусім не з-за бактэрый (іх там рэшткавыя канцэнтрацыі), а менавіта з-за расьлін), але, ў адрозьненьні ад вугля, яны не спыняцца гэта рабіць, і непрыемных нечаканасьцяў не будзе...