Віця, я пісаў, што схема "усё на дне" выгадная тым, што значна памяншаюцца патрабаваньні да якасьці вырэзкі шкла - раз, ціск веса бакавога шкла працуе на захаваньне шва, якім гэтае шкло прыклеена да дна - два, паколькі бакавыя сьценкі з'яўляюцца ў такой геаметрыі рэбрамі жорскасьці для дна (а не наадварот), зьніжаецца патрабаваньне да якасьці тумбы (можна абыходзіцца меншай колькасьцю вертыкальных апор) - тры. Адзіны недахоп, які заключаецца ў 2.5 разы большай дэфармацыі пры здзьвігу ў параўнаньні з расцягненьнем, вырашаецца лімітава проста.
Калі ёсьць фірма, што рэжа шкло вельмі дакладна (з памылкаю менш 1 мм), то можна заказваць па схеме "вакол дна". Калі ж фірма рэжа з дакладнасьцю "як атрымаецца", лепш перастрахавацца і заказаць шкло пад схему "усё на дне", акцэнтаваўшы каб максімальна дакладна выразалі хаця б самыя маленькія шкельцы (бакавушкі).