Даміен, Вы не маглі б прадставіцца. Нязручна неяк з Вамі дыскутаваць, ня ведаючы, як Вас завуць.
Я, здаецца, зразумеў. Вы ўжо пра СМД-мантаж разважаеце. Усё правільна, толькі для гэтых СВД ужываюцца платы не са шклотэксталітавай асновы, а алюміневыя. Аснова алюміневая, тонкі слой дыэлектрыку і зьверху слой медзі. Робіцца малюнак дарожак пад кантакты, вытраўліваецца як звычайна, плата як цэлае разаграецца ў сьпецыяльнай печы і ў патрэбнае месца прыпайваецца СВД.
Дык вось, можна і рукамі прыпаяць на край (ці на тарэц) меднай пласьцінкі. Кантактныя пляцоўкі пры гэтым павісаюць у паветры. Я так на працы раблю.