ФАК мае сэнс толькі ў якасьці арыентыру, прывязкі. Яго нельга дагматызаваць. Экран можна зрабіць у два разы большым па плошчы і проста чысьціць у два разы радзей. Калі лямпы прыдзьвінуць бліжэй, то іх магутнасьць можна паменшыць. Калі плошчу наадварот удвая паменшыць, то павысіць магутнасьць асьвятленьня (альбо павелічэньнем колькасьці лямпаў, альбо іх набліжэньнем да экрана), але пры гэтым і частату ачысткі прыйдзецца ўдвая павысіць (два разы на тыдзень, а не раз). Карацей кажучы, тут поўная свабода і сэнсу ў такіх строгіх рэкамендацыях зусім няма. І, строга кажучы, нават у якасьці арыентыру невядома наколькі гэта ўсё аргументавана. Мяркую, што аптымальнымі параметры будуць у кожнай сістэме свае. Тым больш нельга безагаворачна перанасіць рэкаментацыі з мора на салодкую ваду.