Нашыя артыкулы публікуюцца за 3-6 месяцаў (у большасьці валютных часопісаў (выключаючы розныя rapid communication)- аналагічна). Плюс яшчэ ў тым, што артыкул апублікуюць, а не затрымаюць пад выглядам рэцэнзаваньня (а фактычна для перадачы інфармацыі трэцім асобам, каб перабіць прыярытэт (быў такі эпізод!)). У нас гэты варыянт проста не пракаціць, бо ўсе ўсіх ведаюць. Я не пра Весьці НАН Беларусі (там час да публікацыі, насамрэч, праблема).
Правілы афармленьня дэбільныя толькі першы раз (тычыцца і валютных часопісаў). Калі маеш шаблон, па якому адзін раз артыкул ужо афармляў, далей проста не задумваешся. Так што не пагаджуся і з гэтым аргументам.
Апублікаваць матэрыялы - гэта ўжо не навука, навука была да таго. Ты лукавіш.
Я не прапаную публікавацца толькі тут і сам так не раблю. Проста самыя піянерскія вынікі публікаваць тут, а разьвіцьцё работ - там. Кожны дасьледчык у сваёй рабоце імкнецца спаслацца на самы першы факт, таму спашлецца на беларускае выданьне. Што пазітыўна скажацца на яго рэйтынгу.
Працэс рэцэнзаваньня ў нас нічым не адрозьніваецца. Усё, што патрабуецца для апублікаваньня ў нас звыш таго, што патрабуюць валютныя часопісы, гэта акт экспертызы (на прадмет незасакрэчанасьці распрацоўкі) і накірунак ад арганізацыі (каб быць упэўненым, што ты дзейнічаеш ад імя арганізацыі, а не свайго ўласнага).
Рашучым чынам не прымаю ніводнага твайго аргумента. У тым ліку адносна беларускай навукі.