Так, але калі ставіць мэтаю вывядзеньне жывога наўпліўса, то выхад значна меншы, чым капсуляванай. Я ўжываю не дэкапсуляцыю, а толькі станьчэньне капсулы перакісам вадароду. Апісваў вышэй. Капсула таньчэй, наўпліўс жывы і патрабуе менш сіл, каб выбрацца зь яе, а пры дэкапсуляцыі, пакуль распушчаецца капсула на самых моцна закапсуляваных (з самай тоўстай капсулай), самыя слаба закапсуляваныя (з тонкай капсулай) ужо забіваюцца агрэсіўным растворам, які распушчае матэрыял капсулы.