Адзін вядомы скалярнік з аквафорум.кіеў.уа Евгеньіч падказаў цікавы спосаб захоўваньня ужо выведзенага наўпліўса артэміі. Вядома, што калі пакінуць яе без аэрацыі, яна дохне і псуецца. Прыходзіцца яе альбо трымаць пад аэрацыяй (займаючы інкубатар, у якім магла б вывадзіцца наступная порцыя), альбо замарожваць. Аднак, як аказалася, можна паступіць значна прасьцей: выліць яе ў шырокую кювету з невысокім слоем вады з інкубатара і паставіць у халадзільнік. У гэтых умовах яна не задыхаецца, а застаецца жывой. Больш да таго, метабалізм наўпліўса запавольваецца, ён перастае расьці, не растрачвае свае карысныя рэчывы. Я зараз так раблю, задаволены. У якасьці кюветы ўжываю пласьцікавы кантэйнер а-ля "для зсабоек".