Нажаль, гэты камод зусім не падыходзіць для ўстаноўкі на ім акварыўма. На камодзе без сярэдняй вертыкальнай апоры сталешніцы пажадана ставіць акварыўм працэнтаў на 30-40 больш доўгі, чым сам камод, каб свабодныя канцы проста зьвісалі. Але, як тут слушна вышэй адзначылі, дадзены камод ня мае і сур'ёзнай перашкоды да бакавога складаньня... Калі ўсё ж адважыцеся ставіць аквас сюды, то, як мінімум, не рабіце яго нават на ёту карацей за сам камод (дакладней, за адлегласьць паміж зьнешнімі паверхнямі вертыкальных сьценак). Як бы ні парадаксальным гэта ўяўлялася, але акварыўм на 80 л на ўсю даўжыню камода будзе дэфармаваць яго сталешніцу слабей, чым 40 л удвая карацейшы. 100 літровы яшчэ слабей сталешніцу дэвармаваць будзе. Але небясьпека бакавога падзеньня зьніжаецца ад 100 л (самы небясьпечны выпадак у дачыненьні бакавога падзеньня) да 40 л (самы бясьпечны).