Андрэй, з нулявымі нітратамі, магчыма, што і доўга. Прырост, біямасы прапарцыянальны самой біямасе. (экспанецыйны рост). Але ў цябе пакуль біямаса роўная 0, адпаведна і прырост малы. Вось, калі біямаса стане вялікай, тады яе прырост будзе прапарцыянальны не самой сабе, а колькасьці паступаючых у аквас рэчываў (будзе імі абмяжоўвацца). Тое, што нічога не расьце - не прызнак няўдачы эксперыменту. Па-першае, ты пеньнік адключыў? Па-другое, калі адключыў, а ў цябе нічога не нарастае ні ў акве, ні ў скрабку, то значыць у цябе і так баланс устойлівы (радуйся). Няўдачай праекту быў бы рост ніжэйшых і ў акве (тое, што было наросшае дагэтуль - не ў разьлік), і ў скрабку, а калі ў скрабку не растуць, а ў акве - так, то гэта зусім правал, але, гэтага, мяркую не будзе.