Крыху вагаўся на конт стварэньня тэмы тут ці ў "дызайне і афармленьні". Пакуль тут, калі прыгожа абрасьце, то можна будзе і да дызайна "падвысіць"
Задумана была такая просьценькая геаметрычная фігура, заказана ў шклодува, склеена (усё сплавіць было рызыкоўна: шмат стыкаў, тэрманапружаньні і інш.)
Затым узяўмох і "тупа/цынічна" стаў абмотваць яванскім мохам (якога быў добры запас) рэбры піраміды. За 15 хв. было так:
Яшчэ праз паўгадзіны так:
І яшчэ праз гадзіну так так:
Вось, як у акве (пазьней крышку пераставіў):
Пакуль выглядае, канешне занадта штучна, але як зарасьце, я думаю, форма каркаса адыйдзе на другі план. Проста не хацелася многа думаць над формаю, можна было б што небудзь ад пачатку больш прыроднае... але мяне ў першую чаргу цікавіла ідэя, ну і, глядзіш, на навагодняй ёлцы можна будзе зэканоміць