Автор Тема: Акварыўм Віталя  (Прочитано 22503 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Віталь

  • Гость
Акварыўм Віталя
« : 17 Ноябрь 2009, 10:00:50 »
Пакуль запуск... зараз фоткі падрыхтую...

Оффлайн anjelika

  • Постоялец
  • Сообщений: 213
  • Поблагодарили: 14
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #1 : 17 Ноябрь 2009, 11:02:46 »
Ждем с нетерпением!

Белорусский клуб аквариумистов

Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #1 : 17 Ноябрь 2009, 11:02:46 »

Оффлайн VERBA

  • Ветеран
  • Сообщений: 635
  • Поблагодарили: 51
  • Минск, Беларусь.
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #2 : 17 Ноябрь 2009, 11:03:39 »
Да.Заждались уже! ;D
Я наполню ванну... Разведу пуд соли... И бегом с дивана... Вот я и на море :)))

Оффлайн edvardaseg

  • Постоялец
  • Сообщений: 136
  • Поблагодарили: 11
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #3 : 17 Ноябрь 2009, 11:35:24 »
как запуск ??? У тебя ж вроде давно уже всё запущено, не ? :)

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #4 : 17 Ноябрь 2009, 11:39:55 »
Запушчана месяц таму, але шырокая акварыўмная супольнасьць яшчэ з асаблівасьцямі не азнаёмлена. Яны ёсьць, хаця думаю, ў хуткім часе гэта стане класікай запуску траўніка (не дзякуючы мне, безумоўна, я проста следаваў інструкцыям тых, хто сочыць за моднымі тэндэнцыямі, альбо нават сам іх фармуе; ладна, той, аб кім я пішу, думаю зразумеў... ;)) Качаюцца фоткі, а я пакуль займуся апісаньнем...

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #5 : 17 Ноябрь 2009, 11:54:59 »
Крышку перадгісторыі:

Перазапуск быў зьвязаны з пераездам у сваё жыльлё (з прымакоў ;)). Хацелася правесьці ўсё хутка, але было вырашана сьціснуўшы волю ў кулак пачакаць новую тумбу. Ну, а там, - апетыт прыходзіць падчас ежы, - заказалі цэлую горку ў зал... пра гэта асобная тэма маецца...
Рыбы жылі 3 тыдні ў 30 л бочцы (вады літраў 25 не болей) з фільтрам ФАН-3+, які не прамываўся. Рыбы карміліся раз ў 2-е сутак альбо нават радзей. Расьліны ляжалі ў акве, запоўненай на 20%. Грунт без вады быў складзены ў такую ж пласьцікавую бочку. Ну, неяк мы гэты перыяд перажылі без страт.

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #6 : 17 Ноябрь 2009, 14:00:01 »
Ітак, перш найперш (хаця не, спачатку была наклейка фона на (!!!) лампаднае масла; не раю так рабіць, бо плёнка ад яго расьцягваецца і пад яе заходзіць паветра; зараз ужо нічога не направіць, хаця ўзор атрымаўся даволі буйнамаштабны і нельга сказаць, што ў ім няма свайго шарму...) на дно быў засыпаны садовы грунт. Было закуплена два пакеты (па 5 літраў кожны), але пасьля засыпкі першага я нешта засумняваўся і другі сыпаць не стаў (зараз ня тое што шкадую, але, думаю, што зусім не пашкодзіла б). Так, спынімся крыху...

"Зрэз памяці": акварыўм мае такія габарыты: 120х42х50, аб'ём, як не цяжка палічыць, недзе каля 240 літраў, плошча дна - 0.48 м2

Працягваем... Вось фоткі (засыпка глебы і сама глеба, якую я ўжыў (можа каму спатрэбіцца)):


Уклаў роўным слоем, атрымалася недзе па 1 см:


Наступным слоем ішла гліна (Максім, дзякую! ;)). Гліна, здаецца, блакітная. Яна была амаль сухая (ну, па скрайняй меры, добра падсохшая звонку). Будучы замочанай у вядры з цёплай вадой яна менш чым за суткі цалкам у ёй разьмякла, так што нават размінаць прыйшлося чыста сімвалічна, хутчэй гэта можна было б назваць разьмешваньнем да аднароднай сьметанападобнай масы. Вось, як яна выглядала:


Агульны аб'ём (ужо пасты, а не самой гліны - 8-9 літраў), пайшла ўся. Працэс укладкі: спачатку выглядае ня вельмі прывабна (нават узьнікалі думкі "ты што з глузду з'ехаў, што ты робіш?", але адступаць няма куды было ;D), а пад канец нават спадабалася, і вынік мяне цалкам задаволіў.  Вось, абодва этапы ва ўсёй сваёй красе:




Далей засыпаем грунт. Трэба абмовіцца, што грунт не прамываўся нават з большага. Як быў, так і даставаўся з аквы, праляжаў 3 тыдні і такжа без прамыўкі быў засыпаны назад на новым месцы на вышэй апісаную "подушку". Рабіць гэта трэба было паступова, нясьпешна, максімальна роўнамерна, каб нічога не паплыла і не ўтанула :).  У мяне нават былі падазрэньні, што грунт пазьней проста праваліцца пад гліну, а яна выйдзе наверх, але гэтага, на шчасьце, не адбылося...



Ну, вось, у прынцыпе ўсё асаблівасьці. Далей усё стандартна: пасадка расьлін (іх было немнога, бо вырашыў ад крыпт пазбавіцца цалкам: моцна растуць, пасьля не выдраць, заценяюць). Былі пасаджаныя анубы нана, амбулія, ратала Манье, індыйскі папараць, апанагетон (дакладную назву не памятаю), і яшчэ адна чырвоная (калісьці Анжэліка спрэзэнтавала). Ну, вось, анубчыкі:


Далей заліўка вады (усё акрамя анубаў было пасаджана пасьля частковага запаўненьня), ужывалася проста вадаправодная вада 100% без усякай падрыхтоўкі (ўраджаньне ад вады ўжо было нядрэннае):


Першую ноч прастаяла ўпаўвады. Выглядала так... "земля же была безвидна и пуста..." Пуставата, адным словам.


Назаўтра было даліта яшчэ 25% вадзічкі (таксама вадаправоднай) і запушчаны "рыппкі". У той жа вечар, пасьля вось гэтага кадра:


быў пастаўлены фільтар (па-ранейшаму непрамыты) і закінуты яванскі мох (пустаты паўбавілася). Запуск атрымаўся, можна сказаць, зь нізкага старту. Я палічыў, што, паколькі нічога не прамывалася, то азотны цыкл стартане адразу ж. Так і адбылося, па ўсім відаць.

Ну, вось з большага ўсё, што тычылася запуску. Пару дзён пазьней Максім яшчэ мне падсабіў, на гэты раз расьлінкамі, стала крышку лепш (пустаты яшчэ паўбавілася). Гэты этап я, нажаль, не зафіксаваў на фота. Пасьля я зрабіў "жывую піраміду", пустаты зноў дадалося, бо зьнікла бесформенная гара яванца.

Зараз квітнеем і пахнем, праўда, і нітка ёсьць. Такое адчуваньне, што нітраты па 0. І яны даступныя толькі тым, хто карэннай сістэмай дайшоў да гліны ці нават да глебы. Марсілія, апанагетоны і амбулія растуць на вачах. Ратала пакуль тармозіць. Яванец пакрываецца ніткай... Ладна, будзем паглядзець. Фоткі абавязуюся перыядычна выкладваць.

Пакуль усё.

Оффлайн edvardaseg

  • Постоялец
  • Сообщений: 136
  • Поблагодарили: 11
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #7 : 17 Ноябрь 2009, 15:23:27 »
Вид грунта для садовых растений+сметана из глины + сразу же запуск рыбасов мягко говоря ужасает :)
А как растючку сажать в такие бутербродные грунты ? Это ж ямку если сделать - всё сразу повсплывает ...нет?

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #8 : 17 Ноябрь 2009, 15:37:34 »
Думаеш, мяне не "ужасало"? ;)  Расьцючку саджаць трэба (было) акуратна, на глыбіню толькі да гліны. Каб далей сама выбірала ў гліну заглыбляцца ці па паверхні гліны сьцяліцца. Пакуль, усе каго выдзіраў (а ўжо прыхадзілася :)), заглыбляліся. Многа перасадак такі грунт не дапусьціць ("усё зьмяшаецца ў доме Аблонскіх"), але калі акуратна рабіць, то можна. Што тычыцца глебы і гліны, то нешта моцна таксічнае яны наўрадці будуць выдзяляць. На гэты конт я якраз-такі не турбаваўся. Хаця час пакажа.
« Последнее редактирование: 17 Ноябрь 2009, 16:13:45 от Вітáль »

Оффлайн anjelika

  • Постоялец
  • Сообщений: 213
  • Поблагодарили: 14
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #9 : 17 Ноябрь 2009, 17:01:09 »
Нормальный запуск, и фотки понятные. Вот только глину, может надо было не как сметану, а как пластилин замешивать?

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #10 : 17 Ноябрь 2009, 17:14:33 »
Магчыма, я проста не спадзяваўся, што яна так моцна распусьціцца ў вадзе. Набраў поўнае вядро вады, каб яна ўся размокла, а яна ўзяла і ўся размокла. Трэба было бачыць мой твар у першы момант. ;D  {fwz я зараз думаю, што так нават лепш, корні вельмі лёгка пранікаюць скрозь мягкую пасту. Расьлінам, па-мойму, падабаецца... Хаця не факт, што і будучы разьмятай у пласьцілін гліна пазьней не памягчэла б да ўзроўня пасты...   

Оффлайн Tomcat

  • г. Минск
  • Ветеран
  • Сообщений: 2168
  • Поблагодарили: 84
  • ...what don't kill you make you more strong...
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #11 : 17 Ноябрь 2009, 17:28:29 »
А если перемешать глину с биогумусом а не слоями класть?
Sex, Drugs & Rock'N'Roll

Оффлайн VERBA

  • Ветеран
  • Сообщений: 635
  • Поблагодарили: 51
  • Минск, Беларусь.
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #12 : 17 Ноябрь 2009, 18:39:16 »
Меня вот тоже смущает сей факт-а не задохнется ли биогумус под глиняной сметаной? Ведь в природе плодородный слой поверх глины  располагается и сплошняком глина наверное поспособствует закисанию гумуса, там ведь органики разной дофига.
Я наполню ванну... Разведу пуд соли... И бегом с дивана... Вот я и на море :)))

Віталь

  • Гость
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #13 : 17 Ноябрь 2009, 19:22:09 »
Будзем паглядзець. Адно з двух: альбо азотфіксуючыя бакты, альбо серадыхаючыя...

Оффлайн kotok1980

  • Заслуженный оффтопер :)
  • Ветеран
  • Сообщений: 2806
  • Поблагодарили: 128
  • обследование зданий и сооружений. Пром.альпинизм
    • Просмотр профиля
Re: Акварыўм Віталя
« Ответ #14 : 17 Ноябрь 2009, 20:53:48 »
я про "свой керамзит" молчу.......но он бы помог от закисления грунта.