Автор Тема: Квітненьне вады...  (Прочитано 6402 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Віталь

  • Гость
Квітненьне вады...
« : 20 Июнь 2009, 15:59:30 »
... як гарант нізкіх нітратаў (аміяку/нітрытаў). Ці я памыляюся? Па ідэе, калі вада квітнее (а адбываецца гэта як раз пры моцным асьвятленьні), то ўсё, што выдзяляецца рыбамі павінна перерабляцца зялёнымі на іх жа біямасу. Канешне, тут узьнікаюць праблемы эмбаліі днём і асфіксіі ўначы, але супраць першага і другога дапаможа аэрацыя. Груба кажучы, ці ёсьць розьніца паміж падняцьцем малька ў густазасаджаным траўніку і ў голым аквасе з устойлівай папуляцыяй зялёных? У каго якія разважаньні?

Оффлайн Pingvin

  • Постоялец
  • Сообщений: 151
  • Поблагодарили: 11
  • :)
    • Просмотр профиля
Re: Квітненьне вады...
« Ответ #1 : 20 Июнь 2009, 21:30:10 »
Не заўседы пры моцным святле і нізкіх нітратах вада квітнее ;) Мне наадварот здаецца, што пры высокіх аміячных сувязях ў вады больш шансаў заквітнець ;) Ну і ніколі бы не садзіў малька ў зяленую ваду, а лепш больш моцны фільтр паставіў бы ;)
ИМХО

Белорусский клуб аквариумистов

Re: Квітненьне вады...
« Ответ #1 : 20 Июнь 2009, 21:30:10 »

Віталь

  • Гость
Re: Квітненьне вады...
« Ответ #2 : 22 Июнь 2009, 08:13:35 »
Не заўседы пры моцным святле і нізкіх нітратах вада квітнее ;)
Не, квітнее як раз пры высокіх.
Цитировать
Мне наадварот здаецца, што пры высокіх аміячных сувязях ў вады больш шансаў заквітнець ;)
Гэта так, але ў выніку квітненьня канцэнтрацыя азоту памяньшаецца (ён траціцца на рост біямасы зялёных).
Цитировать
Ну і ніколі бы не садзіў малька ў зяленую ваду, а лепш больш моцны фільтр паставіў бы ;)
Чаму не? Я трымаў. Так без усякіх тэстаў бачна, калі падмену трэба рабіць... а фільтар нітраты ж не ўбірае у адрозьненьні ад расьлін і водарасьцяў... Так што тут чыста псіхалагічна спрацоўвае штамп "водарасьці - зло". У траўніку - зло, бо аб'ядаюць расьліны, а ў малявачніку - дабро, бо паглынаюць азот (ну, і ўсё астатняе). Прычым, калі сонца (асьвятленьня) многа, то стрымліваючым рост зялёных фактарам будзе менавіта азот (а гэта і азначае, што ён будзе амаль на нуле). Плюс бясплатны бонус: бачна колькі арганікі накапілася і калі зрабіць падмену.

Пытаньне ў тым. ці ня цяжка рыбам дыхаць у такой вадзе. Але мой вопыт паказвае, што гэта нармальна імі пераносіцца.

Оффлайн dr.moro

  • г. Минск
  • Глобальный модератор
  • Ветеран
  • *
  • Сообщений: 4571
  • Поблагодарили: 80
    • Просмотр профиля
Re: Квітненьне вады...
« Ответ #3 : 24 Июнь 2009, 07:49:12 »
Ёсць праблема у тым, што Эуглена Зяленая, якая, як правiла, выклiкае квiтненьне, не удзельнiчае у харчовым ланцугу у акварыюме.

Таму, калi гэтая раслiнна-жывотная iстота - (Эуглена) дохне, а iншага шляху у яе няма :) , уся бiямасса трапляе да бактэрый, i на выхадзе мы маем тыя жа нiтраты + фасфаты. Усе - круг замкнууся.

Нiякага падзеннья нiтрату не адбудзецца, таму што няма экспарту.

Дапамагчы можа УФ, Н2О2, (магчыма сайдэкс ???). Але гэта меры часовыя. Калi такое адбылось, трэба прынцыпова штосцi зрабiць з сiстэмай фiльтрацыi.

Наконт малькоу... Есць дадзеныя наконт карыснасцi зяленай вады для некаторых... У прынцыпе магчыма выкарыстаньне у якасцi стартавага корму. Тое што ня шкодзiць - амаль дакладна.


Віталь

  • Гость
Re: Квітненьне вады...
« Ответ #4 : 24 Июнь 2009, 08:36:08 »
Ёсць праблема у тым, што Эуглена Зяленая, якая, як правiла, выклiкае квiтненьне, не удзельнiчае у харчовым ланцугу у акварыюме.
У нармальным акварыўме, насамрэч, не. Але гэта і ня трэба. Мы ж пазіцыянуем мяркуемы вырасьнік як гігіенічны. А ў прынцыпе, нішто не забараняе зшыць арганзовы (арганза, газ - тканіна) мяшок і напусьціць туды дафніі.
Цитировать
Таму, калi гэтая раслiнна-жывотная iстота - (Эуглена) дохне, а iншага шляху у яе няма :) , уся бiямасса трапляе да бактэрый, i на выхадзе мы маем тыя жа нiтраты + фасфаты. Усе - круг замкнууся.
Эўглена не дохне, яна дзеліцца і зноў "Вечно молодой. Вечно пьяный" (с). Ну, гэта пакуль умовы спрыяўць.
Цитировать
Нiякага падзеннья нiтрату не адбудзецца, таму што няма экспарту.
Экспарт кароткатэрміновы - біямаса зялёных, экспарт сярэднетэрміновы - падмены (калі бачна, што біямасы ўжо многа).
Цитировать
Наконт малькоу... Есць дадзеныя наконт карыснасцi зяленай вады для некаторых... У прынцыпе магчыма выкарыстаньне у якасцi стартавага корму. Тое што ня шкодзiць - амаль дакладна.
Адзіная шкода, калі высокая шчыльнасьць зялёных (вялікая біямаса) - перасычэньне кіслародам днём, і, як вынік, - эмбалія (у мяне раз рыбу натуральна параздувала, страшна глядзець было, але нічога, пасьля ўсё цалкам вастанавілася) і кіслароднае абядненьне ўначы (магчыма, асфіксія). Як я і казаў усё "лечыцца" аэрацыяй.
« Последнее редактирование: 30 Июнь 2011, 11:23:55 от Віталь »