Я разумею, трэцяя тэма аб гэтай рыбцы, нясьціпла так, але...
На гэты раз хачу паразмаўляць аб варыяцыях гэтай рыбкі.
Апроч шырока распаўсюджанай у нас (у Мінску, па скрайняй меры) звычайнай (прыроднай) варыяцыі, якая выглядае так:
існуюць яшчэ залатая форма:
блюформ:
суперкалор:
Морфа падобная на папярэднюю, але яе прадстаўнікі маюць менш сіняга ў задняй частцы цела, з-за гэтага самачкі маюць не малінавую, а чырвона-аранжавую полавую пляму паміж анальным і груднымі плаўнікамі.
і неон (electric) блю:
Па форме цела бываюць звычайныя:
высокацелыя:
і дыскавыя (балоны):
Уласна мне з апошніх больш за ўсё падабаюцца высокацелыя, але я іх, нажаль, згубіў (не падняў апошні вывадак ад высокацелай пары). Прызнак, відаць, рэцэсіўны, бо пры скрэшчваньні нармальнага самца (які сам быў атрыманы такім шляхам: нармальны самец х высокацелая самка) з высокацелай самкай атрымаліся нармальныя малькі (праўда, яшчэ не да канца зразумела, але хутчэй за ўсё). У адрозьненьні ад дыскавых высокацелыя не былі стэрыльнымі. Хаця недзе былі паведамленьні, што і стэрыльнасьць дыскавых не 100%. Ну, ладна, гэта так лірычнае адступленьне.
Па форме плаўнікоў рамірэзкі бываюць: нармальныя (гл. напрыклад, фотку суперкалораў), напаўвуалевыя (полувуалевые, гл. "высокацелых") і вуалевыя:
Апошні прыгажун да таго ж "высокацелы" і суперкалор (альбо блюформ)...
Уласна пытаньне: ці якія-небудзь варыяцыі адкрамя нармальнай прысутнічаюць на Беларусі і калі "не", то ці ёсьць жаданьне гэтую праблему неяк разрашыць? Уласна я з задавальненьнем завёў бы сабе і суперкалораў, і неонава сініх, і залатых.